“МедыяСтудыя” прапануе аўтарскія курсы па фота, відэа, інфаграфіцы і PR

|

На працягу некалькіх тыдняў удзельнікаў курсаў чакае знаёмства з асновамі фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, сувязяў з грамадскасцю (PR), інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.

 

Прафесійныя трэнеры, невысокія кошты, невялікія групы і сяброўская атмасфера на занятках – усё гэта абяцаюць арганізатары курсаў, якія пачнуць працаваць у другой палове траўня.

 

Падрабязнае апісанне праграмы, кожнага з курсаў, умоў удзелу ў іх можна прачытаць на блогу ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых” “Студыя карысных кампетэнцый”, якая з’яўляецца арганізатаркай “МедыяЛета”.