Відэафакт: гарадзенка “умоляет” супрацоўніка ДАІ
Гарадзенская ДАІ затрамала 22 траўня сталую жанчыну, у арганізме якой выявілі амаль шасціразовае перавышэнне дапушчальнай нормы ўтрымання алкаголя.
Затрыманне адбылося а 6-й гадзіне ранку на праспекце Кляцкова.
У патрульным аўтамабілі жанчына сцвярджала, што напярэдадні ўвечары выпіла на лецішчы піва, але п’яной сябе не лічыць.
Жанчына ўсяляк спрабавала ўгаварыць інспектара адпусціць яе.
– “Умоляю, ну не делай глупости! Я же ненапитая…Тебя Бог за это простит!”
Угаворы не падзейнічалі і цяпер затрыманай пагражае пазбаўленне правоў тэрмінам на тры гады і штраф.