“Ноч музеяў” у Гродне: масоны, класіка і агонь
Традыцыйна гэтыя музеі праводзяць сваё начное мерапрыемства асобна ад гісторыка-археалагічнага музея.
Дзеянні адбываліся на трох пляцоўках. На першай, у дворыку музея гісторыі рэлігіі, прайшлі тэатралізаваныя экскурсіі ў суправаджэнні “жывых скульптур” і цырымонія пасвячэння ў масоны. Нагадаем, у XVIII і XIX стагоддзях у нашым горадзе дзейнічалі дзве масонскія ложы.
Затым гараджан запрасілі на тэатралізаваную экскурсію па старым гарадскім вулачкам. Госці мерапрыемства прайшліся па вуліцах Замкавай, Давыда Гарадзенскага і Вялікай Траецкай да Вялікай харальнай сінагогі, дзе адбыўся канцэрт класічнай музыкі.
Бліжэй да поўначы свята перамясцілася на адкрытую пляцоўку каля Музея пажарнай службы. Тут адбыліся сярэднявечня танцы і вогненнае шоу.
Кульмінацыяй вечара стала ілюмінацыйная праекцыя на сценах пажарнай каланчы пад назвай “Таямніца старой вежы”.