Як у Гродне знаходзяць зніклых дзяцей
Штогод у Гродзенскай воблацi знікае больш за сто дзяцей. У асноўным пошукі заканчваюцца станоўча. Але ёсць і трагічныя выпадкі. У гэтым годзе гродзенскі атрад «ЦентрСпас» шукаў траіх хлапчукоў. Адзін з якіх на жаль загінуў, другі быў знойдзены дзякуючы інфармаванню, а трэці хаваецца да гэтага часу, але трымае з атрадам рэгулярна сувязь.
Як часта ў Гродне і вобласці знікаюць дзеці?
Думаю што частата, гэта вельмі суб’ектыўнае паняцце. На жаль дзеці знікаюць. У параўнанні з дарослымі – вядома нашмат радзей, а жывымі іх знаходзяць нашмат часцей. У гэтым годзе мы шукалі траіх хлапчукоў. Адзін з якіх загінуў, другі быў знойдзены дзякуючы інфармаванню, трэці хаваецца, але трымае са мной сувязь.
Якая асноўная прычына па якой знікаюць дзеці?
Складана адказаць. Думаю што асноўная – гэта ўцёкі з сям’і, з адмысловых навучальных устаноў і г.д.
Можа ўспомніце якія-небудзь цікавыя пошукі дзяцей?
Напэўна, самы цікавы – гэта калі яшчэ толькі зараджаўся атрад у Гродне, шукалі дзяўчынку ўначы. Знайшлі яе па грудзі ў балоце, яна ніяк не адгукалася, калі яе звалі. Выявілі яе толькі накіраваўшы непасрэдна на яе прамень фанарыка. Распавесці пра гэта можа наш старэйшы каардынатар, бо мяне яшчэ ў атрадзе не было. Ну і прама цяпер адбываецца адзiн цікавы момант. Хлопец, які лічыўся без вестак прапаўшым, выйшаў са мной на сувязь і мы з ім падтрымліваем кантакт. Апынулася – ён наўмысна хаваецца. Уся інфармацыя, натуральна перадаецца ў міліцыю.
Якога ўзросту дзеці ў асноўным знікаюць?
У асноўным дзеці 12-16 гадоў.
Раскажыце падрабязна пра вашы дзеянні, пры паступленні сігналу аб знікненні дзіцяці. Як шукайце і на што абапіраецеся?
Дзеянні трохі адрозніваюцца, у залежнасці ад таго, якая прыходзіць інфармацыя. Калі ад сваякоў – то варта падрабязнае апытанне пра абставіны, прыкметы і г.д . Далей інфармацыя правяраецца праз міліцыю. Калі звяртаецца міліцыя – то адразу фарміруем арыентоўку і запускаем масавае інфармаванне. Калі месца згубы і верагоднае месца вядома – то адразу фарміруем пошукавую групу і iдзем на пошукi. Калі інфармацыі не дастаткова – то праводзім апытанні і збор па іншых каналах. Калі дзіця згубіўся ў горадзе – то выстаўляем патрулі, правяраем магчымыя месцы яго знаходжання і г.д. Калі ў лесе – то фарміруем групу для ляснога пошука.
Часта паступаюць ілжывыя выклікі?
Не, не часта. Літаральна пару разоў было. І то не па злым намеры, а проста чалавек не ведаў, што дзіцяці вельмі хутка знайшлі сваякі.
Савет бацькам на будучыню, каб не дапусцілі знікнення дзяцей.
Галоўнае не мучыць сваіх дзяцей, любіць іх менавіта такімі, якія яны ёсць цяпер. Не ставіцца да добрых адзнак як да чагосьцi сверхважнага, так як адукацыя яшчэ не галоўны поспех у жыцці. Не трэба з дзецьмі заўсёды гаварыць з пазіцыі сілы і аўтарытэту, трэба пастарацца зразумець, што ж на самай справе адбываецца ў дзіцяці ў галаве і ў душы. Калі прытрымлівацца гэтых стандартных правілаў, то можна пазбегнуць прапажу дзіцяці.