Падземны Гродна: чарговае прывітанне з мінулага. Частка I

Шмат гісторый даводзіцца чуць ад старажылаў пра падземны Гродна. Хтосьці сцвярджае, што пасля вайны бегаў па старых падвалах, а хтосьці з упэўненасцю паказвае месцы хадоў, якія вядуць праз Нёман. Падземны горад –  невывучаная старонка Гродна. Але большасць гісторыкаў абвяргаюць тое, што ў нашым горадзе ёсць хады, якiя злучаюцца паміж сабой. З упэўненасцю яны распавядаюць пра падвалы, якімі нашпігованы цэнтр горада. Каб разабрацца ва ўсім, мы не звярталіся чарговы раз да нашых гісторыкаў – адказ быў і так зразумелы. Мы самі ўзяліся за справу і сталі шукаць адказы.

Яшчэ зімой каля аднаго з самых старых будынкаў горада (Баторыеўка) папсаваўся кабель. Рабочым прыйшлося раскопваць зямлю, каб праверыць, што адбылося на самай справе. Пакуль капалі, знайшлі так званае закладзенае акно ў падвал будынка. Са слоў людзей, якія адказваюць за гэты аб’ект, там нічога няма, звычайны выхад, які быў закладзены ў 80-ых гадах. Калі будаўнікі адышлі, мы зірнулi на месца падкопу і заўважылi спуск ўніз з арачным праёмам.

 

Будынак Баторыеўкі мае трохузроўневыя падвалы, па дадзеных супрацоўнікаў універсітэта многае захавалася, але завалена смеццем. Ды і будынак пятай катэгорыі, капаць небяспечна.

Праз некаторы час да будаўнікоў падышла пажылая жанчына, якая распавяла, што не так даўно, працуючы вахцёрам ва ўніверсітэце, яна спускалася ў падвалы. Яе здзівіла, што па хадах можна было прайсці далёка, але праёмы ўсё звужаліся і звужаліся, далей ісці пабаялася.

На наступны дзень нам пашчасціла трапіць у тыя самыя падвалы, пра якія яна распавядала. Вось толькі далёка прайсці не ўдалося. Будаўнікі, якія дазволілі паглядзець падвалы, доўга там не знаходзіліся і далі ўсяго пару хвілін. За лічаныя секунды ўдалося зрабіць некалькі здымкаў і запомніць размяшчэнне.

Падвалы знаходзіліся ў добрым стане, аднак заблукаць у ніх нерэальна. На першых подступах ёсць святло, далей цемра, і хады вядуць у розныя бакі. Адзін, напэўна, ідзе пад Фарны касцёл, але па словах спецыялістаў, ён закладзены. А другі праходзіць уздоўж будынка, да гасцініцы Гродна, так сцвярджала жанчына, якая здолела павандраваць у гэтых таямнічых месцах.

Працяг буде.