Трактар збіў дзвюх дзяўчын на пешаходным пераходзе ў Гродне

|

Дзяўчыны, 1987 і 1988 гадоў нараджэння, на зялёнае святло светлафора пераходзілі дарогу па пераходзе і знаходзіліся справа па ходзе руху трактара з газонакасілкай, які якраз паварочваў на скрыжаванні. Як пешаходы апынуліся пад коламі, трактарыст патлумачыць не змог. Магчыма, агляд яму закрыла навясное абсталяванне.

Паводле інфармацыі ДАІ, адну з дзяўчат трактар пераехаў. Ці трапіла пад кола другая – выявіць следства і экспертыза.