Мяцежная душа Элізы Ажэшкі

На першым паверсе ўсе жадаючыя маглi паслухать экскурсаводаў, а на другiм паверсе праглядзець дакументальныя фільмы пра пiсьменнiцу: “Душа мая з іменем жаночым” і “Ажэшка – мяцежная душа”.

Мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак да помніка пісьменніцы.

 

З Гродна звязана жыццё і дзейнасць таленавітай пісьменніцы. Эліза Ажэшка нарадзілася ў 1841 годзе ў вёсцы Мількаўшчына (недалёка ад Гродна). Пасля ранняй страты бацькі, маці адпраўляе маленькую Элізу ва ўзросце 11 гадоў у Варшаўскі пансіянат для дзяўчынак. Пасля заканчэння навучальнай установы будучая пісьменніца рана ажанілася, каб не быць пад наглядам сваёй маці. Неўзабаве пачалося паўстанне 1863 года, юная Ажэшка прыняла ў ім актыўны ўдзел. Ужо пасля падаўлення паўстання Ажэшка пераязджае ў Гродна, дзе і пражыла да канца свайго жыцця.

Менавіта ў Гродне і пачалася творчая дзейнасць Элізы Ажэшкі. У сваіх шматлікіх раманах, аповесцях і апавяданнях яна выступала супраць сацыяльнай несправядлівасці. Яе творы прасякнутыя любоўю да працоўнага народа, у якім пісьменніца бачыла магутную сілу. На творчасць Элізы Ажэшкі аказала вялікі ўплыў руская і французская рэалістычная літаратура. Пражываючы ў Гродне, яна вяла частую перапіску з многімі вядомымі пісьменнікамі таго часу. У 1905 годзе Ажэшка намінавалі на Нобелеўскую прэмію, але на жаль гарадзенка не здолела атрымаць гэтую ўзнагароду. Вядомая пісьменніца памерла ў Гродне ў 1910 годзе.

 

Перад смерцю Ажэшка папрасіла, каб на яе пахаванні не было прыбраных дам у стройных сукенках, а было толькі трое: святар з малітвай на вуснах, сябар са слязамі на вачах і трэці – той, каму яна зрабіла дабро. У выніку пахаванне пісьменніцы наведала каля 15 тысяч чалавек. Людзі памяталі і памятаюць дапамогу вялікай жанчыны і па гэты дзень.

Старажылы распавядаюць, што магілу вядомай  пісьменніцы ўдалося абараніць ад разграблення ў савецкі час. Усё таму, што пасля пахавання труну Элізы Ажэшкі накрылі бетоннай плітой.

 

Памяць

Гродзеншчына ніколі не забудзе сваю зямлячку і высока шануе яе памяць. У 1929 годзе ў гродзенскім парку быў адкрыты помнік Элізе Ажэшцы скульптара Рамуальда Зэрыха. Але ўжо ў гады Вялікай Айчыннай вайны помнік значна пацярпеў. Па дадзеных гісторыкаў, бюст вядомай пісьменніцы быў схаваны на старых каталіцкіх могілках у Гродне. Ужо ў пасляваенныя гады на вуліцы, якая носіць імя пісьменніцы, гэты помнік быў рэстаўраваны.

 

Дарэчы, пра вуліцу. За ўсю гісторыю існавання вуліцы Ажэшкі, яна была пераназваная толькі аднойчы, У 1941 годзе па загадзе нямецкага кіраўніцтва вуліцу перайменавалі ў вуліцу Адольфа Гітлера. А так больш ніякая ўлада не пасмела пераназываць вуліцу, дзе жыла вялікая пісьменніца.

У доме, дзе жыла Ажэшка, сёння размешчана юнацкая бібліятэка, калектыў якой зрабіў вялікую працу па зборы каштоўных гістарычных матэрыялаў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы. Маецца разгорнутая экспазіцыя, дзе прадстаўлены фатаграфіі, карціны, кнігі, рэпрадукцыі і гербарыі Элізы Ажэшкі.