Палякі пабудуюць у Гродне найбуйнейшы гандлёвы цэнтр у Беларусі

Кантракт на амаль 66 млн еўра падпісалі гродзенскае ТАА “Трыніці Інвест” і Unibep SA з Бельска Падляскага.

 

Плануецца пабудаваць вялікі аб’ект. Для прадаўцоў будзе даступна больш за 60 тыс. квадратных метраў плошчы, а для офісных будынкаў прызначана для арэнды 5 тыс. квадратных метраў.

 

Перад будынкам з’явіцца вялізная стаянка на больш за 2200 машын. 16 месяцаў – гэта час, за які Бельская кампанія абавязалася пабудаваць аб’ект.

 

Дагавор уступіць у сілу пасля атрымання фінансавання інвестарам.

 

Кошт аб’екта ў цэлым складае каля 66 млн. еўра, гэта значыць больш за 264 млн злотых. Паводле інфармацыі прэс-службы Unibep SA, крэдыт павінны даць польскія банкі. Ён будзе застрахаваны Карпарацыяй страховак экспартных крэдытаў (KUKE) – польскай фірмай, створанай дзяржавай ў 1991 годзе для падтрымкі польскіх экспарцёраў на рынках з павышаным узроўнем рызыкі. Бяспеку ў гэтым выпадку гарантуецца дзяржаўным бюджэтам.

 

– Што ж, з Бельска-Падляскага бліжэй да Гродна, чым з Варшавы, – жартуе Лешэк Галамбецкi (Leszek Gołąbiecki), прэзідэнт праўлення Unibep SA, – але калі сур’ёзна, гэты кантракт з’яўляецца пацвярджэннем, што мы зможам атрымліваць даручэнні на вельмі цяжкім беларускім рынку.

 

На яго думку, пабудова і бесперашкодны ўвод у эксплуатацыю ў апошнім годзе гатэля Victoria ў Мінску стала візітнай карткай Unibep ў Беларусі.

 

– Інвестары вераць нам, гэта будаўніцтва з’яўляецца нашай самай лепшай рэферэнцыяй, – удакладняе прэзідэнт кампаніі. – Я ўпэўнены ў тым, што беларускі рынак перспектыўны для Бельскай кампаніі, тым больш, што Unibep з’яўляецца адзінай польскай фірмай, якая ў красавіку 2015 атрымала пяцігадовую ліцэнзію на будаўніцтва і генеральнае выкананне на тэрыторыі ўсходняга суседа Польшчы.

 

Забудоўшчык – гродзенскае ТАА “Трыніці Інвест” – уваходзіць у групу кампаній “Контэ”. Над праектам гандлёвага цэнтра працуюць літоўскія спецыялісты, якія займаліся раней віленскім “Akropolis” і ТЗЦ “Retroville” у Кіеве.