Павільён адкрыўся, рамонт доўжыцца
Па словах дырэктара Цэнтральнага рынку Гародні Мікалая Стойліка, рэканструкцыя крытага павільёну абмежавалася не толькі заменай даху і вокнаў, цалкам заменена падлога і лесвіцы, праведзены электрамантажныя працы, уведзены новыя супрацьпажарныя сістэмы ды вентыляцыя. Выдаткавана на рэканструкцыю больш чым 5,5 мільярдаў рублёў, але патрабуюцца новыя крэдытныя сродкі, бо на гэтым рэканструкцыя рынку не завяршылася.
Практычна ўсё прадпрымальнікі, што гандлявалі мясам і кілбасамі, вярнуліся на свае працоўныя месцы. Плануецца, што ў крытым павільёне будзе працаваць каля 200 гандляроў. Тым часам застаецца адрамантаваць два рыбныя павільёны, “Чэбурэчную” ды адміністрацыйны корпус. На 2010 год запланавана ўпарадкаванне гандлёвых месцаў на ніжняй пляцоўцы рынку з абсталяваннем паркінгу для аўтамабіляў.
Паведамляе Радыё Рацыя