У Гродне адбудзецца прэзентацыя “МедыяЛета-2015”
Усе гэтыя курсы пачынаюць працаваць у першыя дні лета ў межах унікальнай для Гродна мультымедыйнай адукацыйнай праграмы “МедыяЛета-2015“.
На працягу некалькіх тыдняў удзельнікаў курсаў чакае знаёмства з асновамі фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, сувязяў з грамадскасцю (PR), інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.
Падрабязнае апісанне праграмы, кожнага з курсаў, умоў удзелу ў іх можна прачытаць на блогу ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, якая з’яўляецца арганізатаркай “МедыяЛета”.
Прэзентацыя “МедыяЛета-2015” адбудзецца 1 чэрвеня ў 19.00 па адрасе вул. Ціміразева, 10/1, офіс 32 (другі паверх бізнес-цэнтра “Аўгустоўскі” каля “Еўраопта”).
У час прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з выкладчыкамі курсаў, зместам праграмы кожнага з іх, графікам заняткаў.
Акрамя таго, у час прэзентацыі можна будзе таксама запісацца на курсы “МедыяЛета-2015” у Гродне.