З марай аб перамозе: хакейны “Нёман” рыхтуецца да ЛЧ

Не так даўно шэрагі “Нёмана” папоўнілі такія вядомыя асобы як нападаючы Арцём Бажко, напярэдадні змяніўшы “Гомель” на гродзенскі “Нёман”, i абаронца мiнскага “Дынама” Ілля Казнадзей.

Таксама гродзенцы даведаліся пра свой расклад гульняў у Лізе чэмпіёнаў.

 

Першая сустрэча “Нёмана” пройдзе з чэмпіёнам Германіі 21 жніўня ў гродзенскім Лядовым палацы спорту. Акрамя суперніцтва з нямецкай камандай, на групавой стадыі нашых хлопцаў чакаюць прадстаўнікі чэшскай Экстралігі – “Вiткавiцэ”.

21 жніўня. “Нёман ” – “Мангейм” (Германія) – 19.00, лядовы палац спорту (Гродна).

 

27 жніўня. “Мангейм ” – “Нёман” – 21.30, SAP Arena (Мангейм).

 

30 жніўня. “Нёман” – “Вiткавiцэ” (Чэхія) – 19.00, лядовы палац спорту (Гродна).

4 верасня.  “Вiткавiцэ”  – “Нёман” – 19.30, CEZ Arena (Острава)

Тым часам у гродзенскім лядовым палацы ідзе падрыхтоўка да матчаў. Гродна ў чаканні новых борцікаў.

У хуткім часе на нашым сайце чакайце цікавы матэрыял пра нашых сапернікаў у Лізе Чэмпіёнаў.

 

Фота hcneman.by, vk.com/hcneman