Cуседзі пра суседзяў

Заснавальнікам гэтага свята стаў француз А. Пэрiфан (Atanase Périfan). «Давайце зробім гэту фантастычную падзею нагодай адсвяткаваць разам дух яднання і згуртаванасці, якая так дорага ўсім нам!», – выказаў асноўную мэту Дня суседзяў французскі энтузіяст.

 

На жаль, нам не ўдалося сабраць усіх суседзяў і сяброў, але затое мы даведалiся ў гродзенцаў пра іх суседзяў:

 

Вольга:

– Суседзі – гэта ў першую чаргу людзі, якія не толькі бачаць цябе кожны дзень, але і адчуваюць. Бо ніхто не зможа вам дапамагчы хутчэй, чым суседзі ў самых розных сітуацыях – ад пажару да просьбы пазычыць соль. Суседзі не могуць быць сябрамі. Гэта звязана з тым, што яны занадта шмат пра цябе ведаюць. Я паважаю сваіх суседзяў, люблю і цаню іх увагу, бо часцей за ўсё мае праблемы – гэта і іх праблемы, з якімі яны дапамагаюць справіцца. Суседзі – гэта тыя людзі, якім ты можаш распавесці ўсё сваё жыццё і рэчы, якія адбываюцца ў тваім жыцці. Мне здаецца, што ў кожнага з нас ёсць таямніцы, сакрэты, якія мы рэдка можам распавесці сваім блізкім ці сябрам, але нельга трымаць у сабе гэта  пастаянна, вось і прыходзіцца суседзям выконваць такую ​​цяжкую функцыю. Чалавеку неабходна бачыць вакол сябе людзей і адчуваць іх прысутнасць, бачыць падтрымку. Вельмі цяжка жыць без зносін, нават на такім прымітыўным узроўні, як суседнія дамы, кватэры, пакоі.

 

Віталь:

– Я жыву ў інтэрнаце, таму ў мяне два суседа і заўсёды цесны кантакт з імі. З-за маленькай жылой прасторы ўсе стараюцца не перашкаджаць адзін аднаму і займацца асабістымі справамі. У вольны час мы часцяком гуляем разам у контр страйк па сетцы, або ходзім к дзяўчынкам ў іншыя пакоі піць “чай”. Калі доўга разам жывеш, пазнаеш чалавека лепш. І каб не надакучваць адзін аднаму, трэба разражаць атмасферу. Калі ідзем ўсе разам у душ, то абавязкова трэба непрыкметна абліць суседа халоднай вадой, або выліць на галаву шампунь. А калі ты апошні выходзіш з душа, то вельмі верагодна, што твае трусы скраў сусед, і прыйдзецца ісці па калідоры ў інтэрнаце захутаным ў ручнік. Вядома, ніхто посуд адразу пасля ежы не мые. Мне гэта не падабаецца, я прывык да парадку. А так у цэлым у цеснаце ды не ў крыўдзе.

Зміцер:

– Я жыву ў доме, дзе шэсць кватэр на паверсе. Дзве кватэры нашы, у астатніх жывуць выдатныя і ветлівыя людзі. Большасць – пенсіянеры, таму пра іх мала што ведаю. Але ёсць адзін цікавы чалавек, а менавіта – праграміст, з якім я ўжо шмат гадоў маю зносіны і пры сустрэчы гутару на розныя тэмы. Пра астатніх суседзяў сказаць не магу, бо мала іх ведаю, але ўсе ціхія, спакойныя і добразычлівыя людзі.

Міхаіл:

– Люблю, паважаю і цаню сваіх суседзяў па паверсе. Чатыры кватэры, два олдскульных суседа (з моманту будаўніцтва дома з намі ў адных шэрагах) і адзін адносна новы (гадоў 7 ужо на нашай дружнай і дагледжанай пляцоўцы). Растаманаў, хуліганаў, аматараў нашкодзiць пад суседскія дзверы ў нас на паверсе няма. Я раней быў адзіным дзіцем на пляцоўцы і ўсю ўвагу і любоў адчуваў на сабе. То булачку прынясуць, то з пуцёўкай у лагер дапамогуць, то са святам павіншуюць. Такія цёплыя адносіны засталіся і па гэты дзень. Што тычыцца новых, то, напэўна, да добрага – добрае цягнецца, маладая сям’я таксама апынулася вельмі класнай. Усім – «МИР, ТРУД, МАЙ»!

Вераніка:

align=”middle” width=”157″ height=”185.5″ ratio=”50″>

– Я жыву ў тыповым блокавым доме ў дзевяць паверхаў. Таму суседзяў сустракаю часта. Стаўлюся да іх нейтральна. «Добры дзень» ды «Поспехаў». Часта езджу ў ліфце з суседзямі. Але ёсць такія пажылыя добразычлівыя бабулі  (быццам яны зараз пачнуць цябе шчупаць  за шчочкі), якія любяць распытваць пра маю вучобу і працу маёй маці. Дарэчы, гэтыя бабулі ніколі не запамінаюць пачутую інфармацыю, і кожны раз пры сустрэчы са мной перапытваюць усё зноў. Але я імкнуся міла ўсміхацца і цярпліва ўсё паўтараю. П’янкі і гулянкі да позняй ночы ў нас ладзяць рэдка ў доме. А нават калі і нешта будзе адбывацца гучнае, то раз у год, на дзень нараджэння, гэта дазволена. Ніхто не будзе бухцець і выклікаць міліцыю. Але ёсць на маёй пляцоўцы адзін п’янюга, які можа ў дзве гадзіны ночы патэлефанаваць у мой дамафон. Вось гэта раз’юшвае. Яшчэ раздражняе, што пакуль я з вамі камунікую ўвесь гэты час нехта нудна свідруе ў сцяну. Так-так, бываюць суседзі, якія рамонт праводзяць у выхадны дзень, вечарам ці ў святочны дзень. Увогуле, хутчэй бы пераехаць у прыватны домік, з сабакамі. Каб ні адна забулдыга мяне не патрывожыла. А так, усім дабра!

Алена:

– Суседскае ўзаемадзеянне – гэта важны аспект, які варта ўлічваць, калі займаешся гарадскім актывізмам. Калі людзі паміж сабой знаёмыя, ім разам прасцей вырашаць нейкія лакальныя праблемы. Напрыклад, зрабіць у двары пясочніцу, павесіць арэлі, правесці святло ў двары і г.д. Бо ніколі не ведаеш, якім рэсурсам валодае чалавек, які жыве побач, пакуль не пазнаёмішся. У нас суседскія супольнасці развіты не так, як у Еўропе: у Беларусі людзі могуць гадамі жыць у шматпавярхоўках і не ведаць, як завуць суседзяў па лесвічнай клетцы.

 

Мне пашчасціла камунікаваць з Ганнай Хвыль і Заранай Рыбчынскай з Украіны, якія, перазнаёміўшы жыхароў раёна Підзамчэ (Львоў), зрабілі сапраўдны фестываль суседзяў. Іх лозунг быў «Сваякі важныя, а суседзі – бліжэй».

 

Сваіх суседзяў, да свайго сораму, я ведаю вельмі павярхоўна. Усё таму, што я часта пераязджаю і за паўгады жыву ўжо ў трэцяй кватэры. Але я ўпэўненая, што калі спынюся ў нейкім адным месцы, перш за ўсё пазнаёмлюся з суседзямі.