У гарадзенскіх школах прагучаў апошні званок

Карэспандэнт “Твайго стылю” адправіўся ў гімназію №10. Лінейка прайшла ў дворыку навучальнай установы.

Дырэктарка, прадстаўнікі Ленінскага раёна, настаўнікі і малодшыя школьнікі традыцыйна звярталіся з ветлымі словамі да выпускнікоў. Дзяўчаты-выпускніцы і бацькі не маглі стрымаць эмоцый і слёз.

 

У канцы лінейкі лепшыя навучэнцы гімназіі прайшліся па пляцоўцы з апошнім званком. А выпускнікі тым часам зладзілі маляўнічы флэшмоб.

 

Пасля ўсё яшчэ школьнікі адправіліся на гулянні па горадзе. Месцам збору традыцыйна стаў парк імя Жылібера.

Наперадзе выпускнікоў чакаюць школьныя экзамены і праверка на трываласць – цэнтралізаванае тэставанне і паступленне ў ВНУ. Не за гарамі і самае прыемнае – выпускны вечар, сустрэча світання і песні да раніцы.