Гістарычны аўторак у “Краме Ц”: размовы пра вайну 1812 года

Топ-5 тэзісаў з выступу Алеся Радзюка

 

1. Са школы ў нашыя галовы ўбівалі такое паняцце як “Айчынная вайна 1812 года”. Быццам бы ўвесь беларускі народ з захапленем падняўся супраць французскіх салдатаў.

 

У савецкай гістарыяграфіі часта вылучаюць асобны эпізод нейкай падзеі і падаюць яе як асобную гістарычную падзею. Але вайна 1812 – гэта толькі частка з шэрагу антыфранцузскіх кампаній канца XVIII – пачатку ХІХ ст.

 

Тэрмін “Вялікая Айчынная вайна” існуе выключна ў савецкай (і постсавецкай) гістарыяграфіі. Гэты тэрмін быў сфармуляваны дзеля таго каб прыкрыць прыкрыя для СССР падзеі, якія папярэднічылі вайне: пакт Рыбентропа-Молатава, Катынь, Савецка-фінскую вайну. У іншых гістарычных традыцыях такога паняцця проста няма.

align=”” alt=”Алесь Радзюк, Крама Ц” > 

2. Пасля заключэння Тыльзіцкага пагаднення на польскіх тэрыторыях, якія раней знаходзіліся пад уладай Прусіі, пад пратэктаратам Францыі было створана Герцагства Варшаўскае. Туды пазней выехала досыць значная колькасць жыхараў беларуска-літоўскіх зямель.

 

Каб спыніць эміграцыю, царызм выдаў шэраг указаў аб канфіскацыі маёнткаў у тых, хто без дазволу адлучаўся за мяжу. У цэлым палітычная эліта і духавенства ў Беларусі падтрымлівалі Напалеона. Але пераважная колькасць жыхароў Беларусі (у першую чаргу сяляне) была цалкам апалітычнай.

 

Габрэяў у першую чаргу цікавіла эканамічная стабільнасць. Таму яны заўсёды былі лаяльнымі да існуючай улады і выступалі на баку Расеі.

 

 

3. У Грандзічах у 1812 годзе з’явіліся ўлёткі з заклікамі вырэзваць расейскія батальёны. Тады дзвух братоў, аўтараў гэтай адозвы, павесілі ў Гродне, хаця ў Расейкай імперыі не існавала смяротнага пакарання.

 

4. У французаў дагэтуль ёсць выраз “гэта Бярэзіна”, які азначае “поўны правал”. Звязаны ён з пераправай на рацэ Бярэзіне.

 

Але ж Напалеону ўдалося пусціць пыл у вочы і пабудаваць дзве пераправы. Яго старая гвардыя прайшла праз таемную пераправу, а наёмныя салдаты – праз тую, за якой сачылі.

 

Тады ж ён і прамовіў сваю вядомую фразу: “Я прайграў кампанію, але не вайну”. 

 

5. Для Беларусі вайна 1812 года мела хучэй грамадзянскі характар, бо жыхары нашых зямель са зброяй у руках змагаліся па розныя бакі канфлікту.

 

Фота аўтара