Арт-пікнік: гульні ў індзейцаў ды папяровыя чоўны па Ласасянцы (дадалося відэа)

|

Цэлая чарга з машын у напрамку Брузгоў у апошнюю нядзелю траўня – зусім не прыкмета ажыятажу ў польскіх супермаркетах. Наўпрост гаспадары базы “Велес” ласкава прадаставілі сваю тэрыторыю валанцёрам для грандыёзнага пікніка.

 

Фестываль “Арт-пікнік”, які праходзіць у гэтым годзе ўпершыню, с ходу выклікаў аншлаг.

 

На покліч арганізатарў адгукнуліся без перабольшвання дзесяткі ініцыятываў і творцаў, якія прапанавалі маленькім гарадзенцам цэлы шэраг атракцыяў: ад выразання драўляных лыжак і стральбы з індзейскага лука да танцаў і аквагрыму на задаволеных тварах.

 

Шмат хто з прысутных адзначаў “голад” на якасныя дзіцячыя мерапрыемствы ў горадзе, якія выходзілі б за межы салодкай ваты і бутафорскага цягнічка ў парку Жылібера.

 

“Арт-пікнік” адразу ж зарэкамендаваў сябе як сур’ёзная падзея, на якую варта чакаць да наступнага апошняга дня вясны.

 

Фота са старонкі мерапрыемства vk.com