Анатомія ідэальнага цела
Выстава і праект скіраваныя на асэнсаванне пытанняў цела ў візуальнай і медыйнай прасторы, роздумам аўтараў на тэму “ідэальнага” цела, яе фізічнага, так і сацыальнага. Іншыя праекты, каторыя плануецца таксама экспанаваць ў межах выставы, былі створаны ў асноўным ў стылі фэшн-здымкі. Аўтары праекта, які здымаецца ў Гродна, вырашылі паказаць сталых жанчын, прычым без спробаў “уціснуць” іх у межы ідэальнага цела, а зрабіць акцэнт на ÿнутраных якасцях, актыÿнасцi, жаданнi вучыцца і пазнаваць новае.
Здымкі праекта пачаліся адразу пасля знаёмства – першую фотасесію зрабілі на лецішчы адной з удзельніц. Працяг здымак плануецца зрабіць у прасторы горада, у месцах, якія кожная з ўдзельніц праекта абрала для сябе сама і якія найбольш падкрэсліваюць іх індывідуальнасць.
Адкрыццё выставы адбудзецца напрыканцы чэрвеня ў Мінску.