Кантрабанда ў жыце
Памежнікі правяралі лінію мяжы ў раёне паста «Палецішкі» – паступіла аператыўная інфармацыя ад літоўскіх калегаў. Тыя сёння ўначы затрымалі аўтамабіль «Фольксваген-Джетта», у якім літовец перавозіў беларускія цыгарэты.
У выніку пошукаў былі выяўленыя восем каробак (больш за 4 тыс. пачкаў) цыгарэт «Прэм’ер» з беларускімі акцызнымі маркамі, якія былі складзеныя ў некалькіх метрах ад мяжы. Ад іх у жыта сыходзіла сцяжынка.
Раней, 27 ліпеня, у Лідзе памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і падатковых органаў у гаражы ў мясцовага жыхара знайшлі каля 600 л спіртазмяшчальнай вадкасці і 2,5 тыс. пачкаў расійскіх цыгарэт, прызначаных для далейшага нелегальнага перамяшчэння праз мяжу. Тавар на суму каля Br20 млн. канфіскаваны.
Па інф. БелТА
Фото medaptechka.ru