Жыццё ў выгнанні: гісторыя Дзеда Казіка

Раней мы публікавалі ўспаміны Дзеда Казіка, звязаныя з футболам і польскімі пагромамі ў Гродне. Зараз дзед Казік узгадвае падзеі 1930 -1940-ых гадоў ў Гродне.

 

Сальвесюк Казімір (1922 нараджэння) вырас у вялікай сям’і ў Гродне. Ён быў шостым дзіцём у бацькоў. Ранняя страта бацькі (1934) прымусіла старэйшых братоў клапаціцца пра сям’ю. Менавіта старэйшы брат, афіцэр польскай арміі, выцягваў на сабе ўсю сям’ю.

 

Злева Сальвесюк Казімір. Гродна вул. Дамініканская (1938)


У 1939 главы сям’і не стала, ён быў узяты ў палон савецкай арміяй і быў расстраляны ў Курапатах. У гэтыя гады Казімір знаходзіўся ва Украіне, і павінен быў бегчы ў Англію. Але на тэрыторыі падзеленай Польшчы Казімір вымушаны быў вярнуцца ў Гродна. Ужо ў родным горадзе новая ўлада вырашае выслаць сям’ю Сальвесюкоў на ўсход, з-за таго, што ў сям’і быў польскі афіцэр. Доўга Казімір ў Казахстане не прабыў, ён бег ўжо на другі месяц ссылкі. І таварнымі вагонамі дабраўся зноў у родны горад, у якім савецкая ўлада наводзіла свае парадкі.

 

Мацi Казiмiра з сямействам

 

Праз месяц пачынаецца вайна. Немцы пачалі бамбіць некаторыя аб’екты ў горадзе. У той час Казімір знаходзіўся ў вёсцы блізу Гродна. І зноў, новая ўлада – новыя парадкі. У першы год нямецкай акупацыі малады хлопец быў схоплены на Тэлеграфнай вуліцы, спецыяльным адборачным атрадам, які высылаў маладых жыхароў горада ў Германію.

 

Казiмiр з сябрам (канец 1940 г.), Расiя


Так у 1941 годзе Казімір трапіў ва Усходнюю Прусію. І там наш герой доўга не затрымаўся. Зноў бяжыць малады гарадзенец, і праз месяц Казімір ўжо ў Гродна. Варта адзначыць, што яшчэ ў перыяд нямецкай акупацыі у Гродне квітнеў прымежны бізнэс. Гроднецы вазілі як тытунь, так і соль у суседнюю Літву, бывала – на таварных нямецкіх цягніках, бывала і пешшу.

Прайшоў некаторы час, зноў прыйшлі савецкія войскі, і зноў Казіміра адпраўляюць у далёкія края, на гэты раз на Урал. Прыйшлося Сальвесюку і там асвойвацца. Доўгія гады гарадзенец правёў на чужыне, працаваў лесарубам, неўзабаве ажаніўся.

 

Казімір на першамайскай дэманстрацыі (1950-ыя гады), Расiя


Казiмiр са сваёй жонкай (1950-ыя г.)


Толькі ў 1960 года, з дапамогай чырвонага крыжа, мама, якая ўжо знаходзілася ў Польшчы, адшукала сына. У 1977 годзе Казімір ужо выйшаў на пенсію і вярнуўся ў Гродна, дзе жыла яго сястра. Другі брат Казіміра загінуў пад Монтэ-Касіна, у занава створанай польскай арміі. А ўсе астатнія паспелі перабрацца ў Польшчу…

 

Пачатак 2000-ых, разам з пляменніцай