Акцыя да Дня абароны дзяцей скончылася затрыманнем
Напярэдадні Дня абароны дзяцей гарадзенскія футбольныя фанаты перад хатнім матчам “Нёман” -“Граніт” правялі традыцыйную дзіцячую акцыю “Шануй сваё”, каб заклікаць дзяцей на футбол ды падарыць ім налепкі і цукеркі.
– Частка акцыі, якую мы правялі ў горадзе, прайшла добра і без праблем. Усе задаволеныя, на пазітыве. Потым мы пайшлі на стадыён, каб працягнуць, але тут нас чакаў «сюрпрыз», які плаўна з дзіцячай добрай акцыі перайшоў у затрыманне ўдзельнікаў акцыі. Больш за тое, адным з удзельнікаў акцыі быў сын фаната, узрост 5 гадоў, яго як і ўсіх завялі на перапісванне дадзеных, – распёў адзiн з фанатаў.
Кожны год фанаты разам з кіраўніцтвам клуба і журналістамі прыдумляюць як прыцягнуць людзей на футбол. Розныя акцыі, розыгрышы праводзяцца амаль перад кожным матчам. Але пасля такога адпадае ўсялякае жаданне нешта рабіць і ўвогуле ісці на футбол.
Два апошніх фота – grodnoultras.com