Першы хостэл з’явіцца каля Аўгустоўскага канала
Рэалізацыяй праекта мае намер заняцца УГП “Трэст” Гроднагорбуд”.
Зараз падрыхтаваны эскізы праекта хостэла на 40 месцаў з уладкаваннем тэрыторыі, пачаліся будаўнічыя працы. Праведзена добраўпарадкаванне, выконваюцца работы па рамонце фасада будынка. У бліжэйшы час плануецца адрамантаваць дах.
У хостэле будуць прадастаўляцца адна- і двухмесныя пакоі для пражывання, размесціцца буфет. Каля будынка ўсталююць альтанкі для адпачынку на 15-20 чалавек, мангалы і інш. Прадугледжана таксама абсталяванне месцаў для кэмпінгу, стаянкі для аўтамабіляў, веласіпеднай дарожкі, дзіцячай і валейбольнай пляцовак. Тут жа будзе арганізаваны пракат спартыўнага інвентара.
Паводле Белта