Каманда з Ліды выйгралі чэмпіянат Беларусі па міні-футболе

|

Пасля двух першых гульняў фінальнай серыі, якая доўжыцца да трох перамог адной з каманд, “Лідсельмаш” саступаў 0-2.

 

Затым, аднак, лідская каманда здолела атрымаць тры перамогі запар, пры гэтым у двух заключных гульнях – толькі ў серыі пенальці.

 

Для “Лідсельмаша” гэта ўжо другая перамога ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе.

 

Для каманды, якая была створаная толькі ў 2007 г. і пачынала свой шлях з чэмпіянату горада – сур’ёзнае дасягненне.

Цяпер каманда з Ліды будзе прадстаўляць Беларусь у міні-футбольнай Лізе чэмпіёнаў.

 

Фота: http://mini.football.by