Павел Савіцкі вярнуўся ў “Нёман”
– Раскажы, як ты развітаўся з беластоцкiм клубам?
– Спакойна прыехаў у клуб, падпісаў патрэбныя паперы і з’ехаў. На жаль, з усімі развітацца не атрымалася. Каманда ўжо адправілася на выезд у іншы горад Польшчы.
– Як ты лічыш якая асноўная прычына скасавання кантракту з польскім клубам?
– Па-першае, я не гуляў, па-другое, не падышоў камандзе і трэнеру. Вось, уласна, і ўсе асноўныя прычыны.
Чаму не падышоў? У кожнага трэнера свае бачанне. У мяне быў шанец у адной гульні, я паказаў што магу, тады мы выйгралі дома 2:1.
– Якія высновы зрабіў з гэтай арэнды?
– Атрымаў вопыт гульняў за мяжой. Дрэнны, але таксама вопыт. У любым выпадку дзякуй кіраўніцтву і трэнерскаму штабу “Ягелонii” за прадстаўлены шанец.
– Што можаш сказаць пра футбол у Беластоку?
– Вялікі плюс, у тым, што шмат заўзятараў на кожным матчы. А так усё, як і ўсюды.
– І вось ты вяртаешся ў тыя месцы, дзе стаў вядомым. Якія пачуцці пераважаюць?
– Усё добра, буду старацца паказаць добры вынік. Хачу падзякаваць Сяргею Вітальевічу Саладоўнікаву, і кіраўніцтву “Нёмана”, а таксама Ігара Кавалевіча (галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі – рэд.) за падтрымку.
– Пра тваё вяртанне шмат пішуць. Напрыклад “зорка згарэла” і г.д. Што адкажаш на гэтыя выказванні?
– Так, у інтэрнэце вельмі шмат чаго пішуць, “паліваюць” па поўнай.
Але я скажу так – я гуляць і даказваць буду для сваіх блізкіх і сваіх адданых заўзятараў і фанатаў, а не для тых, хто піша.
Разумныя людзі, якія разбіраюцца ў футболе, зразумеюць. А дэбілы, як пісалі так і будуць пісаць яшчэ шмат чаго.
Якая мне да іх справа? Хай паспрабуюць чаго-небудзь дамагчыся.
– Многія крытыкуюць тваю старонку ў Вконтакте, пiшуць хлопец спартсмен, але шмат тусуецца і адпачывае (фатаграфіі з розных вечарынак і гулянак). Што адкажаш?
– А што тут гаварыць? У мяне нармальная старонка, нічога лішняга.
Магчыма, многія яшчэ наведваюць маю старую старонку, там дзе я быў яшчэ школьнікам. Акрамя таго, кожны чалавек у свой вольны час можа спакойна схадзіць на дыскатэку ці куды-небудзь адпачыць са сваёй дзяўчынай або сябрамі.
Чаму спартсмен не можа таксама адпачыць? Чаму адразу крытыка пачынаецца? Тыя, хто пішуць, яшчэ раз кажу, яны мне не сябры і не знаёмыя і ніхто простым словам. Я ж не для іх збіраюся гуляць, а для адданых заўзятараў.
Упэўнены, што пасля гэтага інтэрв’ю яшчэ больш бараноў будуць пісаць негатыўна ў мой адрас.
– Якія планы на будучыню?
– Гуляць пакуль у “Нёмане” і паказаць добры вынік.
– Што можаш сказаць пра цяперашняе становішча “Нёмана”?
– Становішча не вельмі добрае. Але, я думаю, усё наладзіцца і мы зайграем.
Ужо сёння Павел Савіцкі распачаў трэніроўкі у камандзе.
У бліжэйшы час Павел зайграе і ў нацыянальным чэмпіянаце.
Нагадаем, што “Нёман” чарговы матч правядзе ў пятніцу, 5 чэрвеня, калі згуляе на выездзе супраць “Віцебска”.