Гістарычны аўторак у “Краме Ц”: гарадзенскі рок-рух ад 60-х да 90-х

Гарадзенцы пачулі шмат цікавостак і фактаў з асабістага жыцця госця. Паглядзеўшы на адносна маладую публіку, Юрый вырашыў распачаць аповед з 60-х і прайсціся па самых вядомых гуртах.

 

– Тады на захадзе з’явіліся The Beatles, Rollings Stones, Джэніс Джоплін… А што было ў СССР? Нічога!

 

А вось у Гародні нешта адбывалася: хлопцы рабілі гітары і гралі на сцэне ў парку Жылібера. З’явіўся гурт “Эдэльвейс”, але ў горадзе не было філармоніі. Таму “Эдэльвейс” накіраваліся выступаць ў Разань.

 

Там КПСС забаранілі выступаць ім пад такой назвай, бо так жа называлася адна з фашыстскіх дывізій. Каб выступіць, хлопцы пераіменаваліся ў ВІА ”Спектр”. Гурт катаўся ад Брэста да Ўладзівастока, яны гралі такі сабе вінегрэт з вядомых гуртоў, – распавёў Юрый.

 

Таксама ён узгадаў свае ўражанні ад выступу гуртоў на першым  рок-фестывалі ў Гародні.

 

– Выходзяць хлопцы – у аднаго лента ад кулямета вісіць, у іншага валасы да пояса, размаўлялі яны так, што я такіх слоў тут не паўтару – чэрці натуральныя. Да таго ж, яны яшчэ дзяўчынак з трасы прывезлі. Я пытаю ў Ігара Леговіча, арганізатара фэсту, хто гэта?

 

Ён адказавае: “Гэта ж “Коррозия металла”.

 

Юрый з легкасцю пералічаў гурты розных гадоў, на яго думку вартыя ўвагі гарадзенцаў. У 70-х у Гародні з’явіўся “Фаэтон”, у 75-76 – “Мармелад”.

 

На “Рок-форуме” у 85-м выступалі расейскія ”Луна”, “Собака Цеце”, азерскія “Азеры”. У 85-м Савецкі саюз пачаў развальвацца, і таму на канцэртах нават не было міліцыянтаў.

 

А вось у 87-м годзе слова “рок” забаранілі, таму ў Гародні прайшоў “Фестываль папулярнай музыкі”. Гурты таго часу – “Бонда”, “Театр”, “Квинта”, “Рокаш”.

Расказаў Юрый і пра забастоўку хіпі ў Гародні ў 71-м годзе. Сюды прыехалі хіпі з розных гарадоў Саюза. Даехала, праўда, працэнтаў 20 жадаючых. Увесь горад ачапілі міліцыянты. А пра забастойку нават перадалі па “Голасу Амерыкі”.

 

А ў 1989-м годзе ў музыкантаў пачаўся крызіс. Трэба было карміць сям’ю, нехта пачаў прапускаць рэпетыцыі. Апаратура была вельмі дарагая.

 

– 800 рублёў у Саюзе каштаваў мікрафон і матацыкл “ІЖ”. 3 000 рублёў – гітара і аўтамабіль “Жыгулі”. За вечар на вяселлі музыкант мог зарабіць 300 рублёў, а працоўны за месяц на заводзе – 180 рублёў.

 

Але гурт “Контур” па вяселлях прынцыпова не ездзіў. У 90-х пачалі з’яўляцца новыя гурты, новыя асобы. Напрыклад, Seven B, які ўзялі сваю назву ад медыцынскага дыягназу, які не дазваляе пайсці ў армію”, – распавёў Юрый.

 

Юры паказваў шмат “артэфактаў”. Фотаздымкі розных гадоў, першы альбом Крамы “Водка на лёдзе”, дыскі Seven B, запісы выступаў гуртоў таго часу.

На развітанне расказваў шмат цікавостак. Напрыклад, пра тое, як яны аднойчы не ўзялі ДзіДзюлю ў гурт, бо той “граў Бахаў і Моцартаў, але не мог “Мурку” сыграць”.

 

Юры паабяцаў прыйсці яшчэ раз і расказаць пра гарадзенск рух тое, што не знойдзеш у інтэрнэце.