У Гродне зайгралі на аргане трох гістарычных эпох

|

Арган гэтай музычнай установы унікальны тым, што гэта сучасны лічбавы інструмент, у які закладзеныя праграмы гучання васьмі самых знакамітых арганаў свету.

 

У праграме, якую прадставіў гарадзенцам прафесар Геферт, прагучалі тры з іх – нідэрландскі барочны, пражскі сімфанічны і французкі рамантычны арганы.

 

Прафесар Іаганэс Геферт – адзін з выбітнейшых арганістаў Еўропы з энцыклапедычнымі ведамі і багатым рэпертуарам. Ён гастраляваў у многіх краінах Еўропы, а таксама ў Японіі, ЗША, Індыі, Паўднёвай Амерыцы.

 

У Беларусі майстар выступаў у залах Белдзяржфілармоніі, Полацкага Сафійскага сабора, Віцебскай абласной філармоніі. У Гродна арганіст выступаў упершыню.

 

Да увагі  слухачоў былі прадстаўлены  творы К.Готліба Нэфэ, І.-С. Баха, Ф. Мендэльсона Бартольді, Луі В’ерна і інш.