Лекцыю пра вобраз перабудовы ў Беларусі прачытаюць у Гродне

|

Падзеі 1985-1991 гг., якія атрымалі назву “перабудовы”, да гэтага часу з’яўляюцца нагодай для дэбатаў аб фінале савецкай гісторыі: чаму здарылася “перабудова”, што адбылося з СССР, хто ў чым “вінаваты”, і якія былі гістарычныя альтэрнатывы?

 

У беларускай гістарыяграфіі склалася некалькі розных вобразаў “перабудовы”, радыкальна супрацьлеглых адзін аднаму. Яе апісваюць як перыяд, які меў важнае значэнне для атрымання незалежнасці, і як “катастрофу”, якая прывяла да распаду СССР. У Беларусі, аднак, так і не з’явіліся манаграфій, што асвятляюць перыяд перабудовы ў яе розных аспектах і лакальным беларускім кантэксце, мы маем справу з “тэкстамі” і “часткамі” ў падручніках і абагульняючых працах.

У ходзе лекцыі будзе прадстаўлены гістарыяграфічны агляд тэкстаў гісторыкаў, у якіх прадстаўлены той ці іншы “зменлівы” вобраз перабудовы ў Беларусі, таксама будзе прапанаваны аналіз праблем яе далейшай гістарыізацыі.

Аб лектары: Аляксей Братачкін – гісторык, кіраўнік канцэнтрацыі “Публічная гісторыя” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі, сааўтар калектыўных манаграфій “Пасля савецкага марксізму: гісторыя, філасофія, сацыялогія і псіхааналіз у нацыянальных кантэкстах (Беларусь, Украіна)” (Вільня, 2013) і “Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)” (Мінск, 2011).

Лекцыя арганізавана ў рамках праекта “Еўрапейскае кафэ”.

 

Ранейшыя лекцыі праекта ў Гродне:

 

Чарльз Грант расказаў гарадзенцам пра мінулае і будучыню нямецкага лідарства ў Еўропе

Недасканалае лідарства Германіі ў Еўрапейскім Саюзе. Тэкст і відэа лекцыі Чарльза Гранта

Фелікс Акерман: “Беларусы ў Гродне – нацыянальная суполка нароўні з палякамі”

З’явіўся відэазапіс публічнай лекцыі Фелікса Акермана ў Гродне