Фотарэпартаж: крыжовы ход праз чатыры касцёлы

|

Урачыстасць распачалася а 18 гадзіне са службы ў Фарным касцёле. Пасля імшы вернікі прайшлі крыжовым ходам па цэнтральных вуліцах горада, праз Брыгіцкі і Бернардынскі касцёлы і стары мост да Францішканскага касцёла.

1 align=”” alt=”Божае цела, працэсія, Божье тело, Гродно” >

0 align=”” alt=”Божае цела, працэсія, Божье тело, Гродно” >

Свята Божага цела і крыві – адно з найгалоўнейшых каталіцкіх святаў, якое нагадвае пра падзеі тайнай вячэры. Святкуецца ў наступны чацвер пасля Дня Святой Троіцы і прысвячаецца уганараванню цела і крыві Хрыста, якая ператвараюцца ў хлеб і віно пад час Эўхарыстыі.

 У Гродне крыжовы ход з нагоды Свята Божага цела і крыві ладзіцца з 1992.

Фота Ірыны Новік, Рона Солфа