У Каложскім парку пройдзе дзіцячы фестываль футбола
– Мы хочам паказаць гэтым фестывалем тое, што людзей, гатовых займацца футболам і каму ён цікавы, у нашым у горадзе вельмі шмат. Але галоўная праблема, што займацца гэтым відам у нас практычна няма дзе. На фестывалі будзе арганізавана забаўляльная праграма для дзяцей, майстар-класы ад прафесійных спартсменаў, а таксама жывая музыка. Будзе каманда па амерыканскім футболе і ветэраны футбольнага клуба “Нёман”. Можна шмат чаго сказаць, але лепш убачыць і адчуць. Бярыце сваіх дзяцей і прыходзьце, – распавёў Віктар Данільчык, арганізатар фестывалю.
Фота fcneman.by