Дзіцячае свята футбола прайшло у Гродне
Удзел у дзіцячым фестывалі прыняло каля сотні дзяцей і іх бацькоў.
Толькі ў гэты дзень ў Гродне можна было заўважыць, як у адной камандзе гуляюць такія зоркі, як Ранальда і Месі.
Прычым гэтых зорак былі дзесяткі!
Юныя прыхільніцы тым часам не паспявалі збіраць аўтографы.
Дзіцячы фестываль праходзіць ужо другі раз, але першы на адкрытым паветры.
Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта турніру – гэта паказаць, што дзяцей шмат, а гуляць і трэніравацца няма дзе.
Яшчэ адна мэта – прыцягнуць яшчэ больш дзяцей у футбол і даказаць што спорт – гэта не толькі цяжка, але і весела.
Акрамя футбалістаў і бацькоў, на фестывалі можна былі сустрэць і гульцоў з каманды па амерыканскім футболе, якія паказвалі майстар-клас.
Былі таксама і розныя панк-групы, якія на працягу ўсяго мерапрыемства гралі сваю музыку, прывабліваючы ўсё больш і больш людзей у парк.
Фота аўтара