Вернісаж “Мой Гродна” ад жывапісцаў-аматараў

|

Курсы для тых, хто хоча займацца жывапісам і малюнкам адкрыў яшчэ ў 2011 годзе малады мастак Аляксандр Васілевіч, які акурат скончыў універсітэт.

 

Пастэль, аловак, “сухую кісць”, вугаль ды іншыя тэхнікі змаглі засвоіць усе жадаючыя. Адной групы хутка стала мала, а пасля і двух…

 

У хуткім часе для зручнай камунікацыі з’явілася і свая старонка ў сац-сетках.

 

Па выніках кожнага году працы курсанты ладзяць выставу лепшых працаў.

 

Сёлетняя выстава “Мой Гродна” – гэта эксперыменты з колерамі, фактурай, настроем на тле захаплення кожнага з мастакоў сваім горадам.

 

На відэа-пытанні ТС адказвалі педагог і мастак Аляксандр Васілевіч ды навучэнка Таццяна Леўчык.