Горад у здымках: 7 чэрвеня

| Без катэгорыі

У сапраўдны летні дзень гарадзенцы адправіліся бліжэй да вады. Хтосьці катаўся на маторных лодках і цеплаходзе, а хтосьцi загараў і вучыўся плаваць.

 

На палях ЦСК Нёман прайшлі спартыўныя мерапрыемствы. Спачатку футбольныя фанаты змагаліся за Кубак Fans cup, а далей замежныя студэнты гарадзенскіх універсітэтаў правялі футбольныя матчы.

 

Гэтак жа нашаму карэспандэнту ў аб’ектыў трапілі і старыя дамы на вул. Гарбарской, якія па ўсёй верагоднасці могуць знесці. Дах ўжо знялі, тэрыторыю ачапілі, што будзе далей – не вядома.