Забытая гісторыя Гарадзеншчыны. Фелікс Зандман: “Мне было 15, я проста хацеў жыць “

Той габрэйскі хлапчук з Гродна стаў знакамітым на ўвесь свет. Вось толькі ў родным горадзе вядомаму інжынеру і фізіку нават не ўстаноўлена ніякая мемарыяльная дошка, да таго ж – пра яго мала хто ведае.


Успаміны Фелікса Зандмана пра Гродна:

 

– Сям’я майго бацькі Арона, дзядуля Берл Зандман і бабуля Рыўка, вяла свой род са збяднелых набожных навукоўцаў. Бацькі ж маці Гені, дзядуля Нахум Фрэйдовiч і бабуля Тэма, лічыліся ў Гродне багатымі людзьмi – мелi свой бізнэс.

 

Бацькі Фелікса – Арон і Геня Зандман; бабуля Тэма Фрэйдовiч

 

Мой бацька па завяршэнні вучобы ва універсітэце Вены і абароны доктарскай дысертацыі прыехаў да бацькоў у Гродна. Тут ён пазнаёміўся з мамай, Геней Фрэйдовiч, закахаўся ў яе, і неўзабаве яны пажаніліся. Пасля жаніцьбы тата, як малодшы бізнес-партнёр дзядулі Нахума, стаў займацца будаўніцтвам. Мама займалася выхаваннем дзяцей.

Гродна ў складзе Польшчы


У горадзе побач жылі габрэі і палякі. Але яны практычна не зліваліся. Што тычыцца антысемітызму, то ён заўсёды існаваў. Да 1933 г. праяўляўся ў рознага роду абмежаваннях, славесных абразах, у лозунгах, часам пераходзіў у фізічны гвалт.

 

Гродна пад час габрэйскiх пагромаў

 

Прыход Гітлера да ўлады знайшоў сваё адлюстраванне і ў Польшчы – стаўленне да габрэяў становіцца ўсё горш і горш. Што тычыцца майго асабістага вопыту… Вяртаючыся са школы “Тарбута ” і праходзячы міма гімназістаў-палякаў, я часта падвяргаўся іх здзекам, бываў пабіты і неаднаразова вяртаўся дадому ў сіняках. Шчыра кажучы, проста баяўся за сваё жыццё.

 

Габрэям Гродна тысячу разоў казалі: “Пакіньце ўсё… Гітлер ідзе. Едзьце ў Ізраіль! Мы на шляху да Катастрофы!”… Я гэтага хацеў, але мой бацька быў супраць. Бацька шмат разважаў пра ад’езд: дзе мы там будзем жыць? Ці будзе праца? Можа быць, мы неяк выжывем ў гета? Але… далей разважанняў не пайшоў.

Гродна пад Саветамі


У 1939 годзе прыйшлі Саветы, якія акупавалі частку Польшчы. Як большасць маладых людзей, бацька быў злёгку наіўны і нават неяк раз сказаў мне, што, можа быць, камунізм не такая ўжо дрэнная ідэя. Ён спадзяваўся, што пры савецкай уладзе спыніцца антысемітызм, для ўсіх будзе праца і пераможа справядлівасць. Праз пару тыдняў яму стала ясна: усё, пра што Саветы вяшчалі па радыё, у газетах і выступах, – хлусня. І тады бацька сказаў мне, дванаццацігадоваму: “Фелікс, забудзь ўсё, што я табе казаў раней, – я цябе няправільна арыентаваў.”


Нямецкая акупацыя


З акупацыяй гітлераўцамі Гродна становішча яўрэяў рэзка пагоршылася – нас сталі заганяць у гета, пазбавілі ўсіх правоў і ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах.

Дэпартацыя гарадзенскіх габрэяў у гета

 

Бегчы з гета было немагчыма, і хоць большасць палякаў адносілася да становішча габрэяў абыякава, было шмат такіх, якія з асабістай непрыязнасцю да габрэяў ці за пэўнае ўзнагароджанне даносілі немцам пра тых людзей, якія спрабавалі схаваць габрэяў. Немцы, у асноўным, з цяжкасцю адрознівалі нас ад палякаў, у той жа час палякі беспамылкова нас “вылічалі”.

 

Што стала далей з юным гарадзенцам раскажа выдатны і кранальны фільм, які быў зняты ізраільскім рэжысёрам Хаімам Эхт. Менавіта ў 2005 годзе вядомы мільярдэр Фелікс Зандман наведаў родны горад, які праз доўгія гады нават не змяніўся. Абавязкова паглядзіце!

Нам удалося трапіць у двор дома па вуліцы Карла Маркса (раней Брыгiцка), дзе ў свой час хаваўся юны Фелікс. Як пагаворваюць жыхары раёна, былы губернатар горада Сямён Шапіра захаваў гістарычную спадчыну ад зносу.

 

Падчас прыезду Фелікса дом быў не ў лепшым стане. Але праз гады дом адрамантавалі і ў двары навялі парадак. Раней ўся гэтая тэрыторыя належала сям’і Задманаў. Да 1939 года ў гэтым раёне квітнеў адзін з самых паспяховых будаўнічых бізнэсаў ў горадзе.

Цяперашнія жыхары дома ведаюць аб слаўнай гісторыі свайго двара і ў будучыні спадзяюцца, што калі-небудзь на доме ўсталююць мемарыяльную дошку і зробяць музей.

Вось у гэтым падвале хаваўся некалькі дзён юны Фелікс

           
Ёсць і той уклад, які зрабіў Фелікс Зандман і для Гродна. У першую чаргу ён дапамог рэканструяваць гарадзенскую сінагогу.

А другое, тое, што незадоўга да сваёй смерці (2011 год) мільярдэр, инжнер-фізік і наш зямляк выпусціў сваю кнігу, дзе распавёў свой жыццёвы шлях да перамогі.

Цяпер і ў нас ёсць часцінка слаўнай гісторыі ад Зандмана і “Вiшэй”.

Фелікс Зандман памёр у чэрвені 2011 года.