“Матухна Кураж” у гродзенскім драмтэатры: творцы ў прадчуванні вайны (ВІДЭА)
У Брэхта дзеянне п’есы адбываецца падчас Трыццацігадовай вайны ў Нямеччыне (1618-1648), але яе сюжэт універсальны і не замыкаецца на канкрэтных гістарычных рэаліях. Сам драматург напісаў свой твор перад пачаткам Другой Сусветнай вайны, як запозненае папярэджанне сучаснікам…
Праз трагізм і гумар, гратэск і іронію рэжысёр Міхаіл Лашыцкі і “Тэатр Ч” спрабуюць папярэдзіць публіку і зараз, такім чынам адказваючы на выклікі сучаснасці.