Падземны Гродна. Частка III: Закладзеныя хады ў бок Савецкай плошчы
Будынак Баторыеўкі мае трохузроўневыя падвалы, па дадзеных супрацоўнікаў універсітэта, многае там захавалася, але завалена смеццем. Ды і будынак пятай катэгорыі, нешта рабiць небяспечна.
Тым не менш некалькі гадоў таму з закінутага падвала Медыцынскі універсітэт зрабіў цікавы анатамічны музей, падобных у Беларусі яшчэ няма.
align=”” alt=”Падземны Гродна, падвалы пад Баторыеўкай” width=”353″ height=”515″ >
А вось суседнія падвалы, якія вядуць аж пад краму Баторыя, на дадзены момант ніяк не выкарыстоўваюцца. Раней у гэтых падвалах былі складскія памяшканні. Нават цяпер спусціўшыся ў падзямелле, можна адчуць пах фармаліну. Падвалы велізарныя, і ёсць верагоднасць, што яны ішлі пад плошчай, таму што ход у напрамку цэнтра Савецкай быў не так даўно замураваны, як і замураваны ход у бок Фарнага касцёла.
Працяг будзе…