Адміністрацыя Ленінскага раёна аказалася наймацнейшай ў “Вертыкалі”
Спаборнічалі гарадзенскія чыноўнікі ў валейболе, настольным тэнісе, футболе, плаванні, вызначалі лепшага ў дартсе і боўлінгу.
Спаборы праходзілі за кошт Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога камітэту прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў.
Узнагароджвалі пераможцаў 2015 года начальнік упраўлення Алег Андрэйчык і старшыня камітэта Валерый Саўко.
Пераможцам спартакіяды ў агульным заліку стала каманда адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна. На другім месцы – каманда Гродзенскага гарвыканкама, на трэцім – каманда аблвыканкама.
Паводле oblsport.grodno.by