Андрэй Хачатуран: “Дзякуй гарадзенцам, што верылі і дапамагалі”

|

“Твой стыль” пагутарыў з футбалістам перад самым яго ад’ездам у Мiнск.


– Андрэй, як рассталіся з камандай?

– Рассталіся нармальна, усё скончылася па-добраму, за выключэннем некаторых момантаў.

 

– Вам жа прапаноўвалі кантракт, чаму не засталіся?

– Прапановы ад “Нёмана” былі, але я прапанаваў свае ўмовы. У клубе сказалі, што яны не гатовыя пакуль цягнуць такія ўмовы, у сувязі з фінансавым становішчам каманды.

 

– Якiя планы на будучыню?


Хацелася б адпачыць дома тыдзень, а там будзем глядзець. Ёсць ужо прапановы і ад іншых клубаў. Але ўсё трэба ўзважыць і абдумаць.

 

– На ваш погляд, чаго не хапае “Нёману” у цяперашнім сезоне?


– У першую чаргу не хапае складу. Каманда толькі сабралася і не хапае згулянасці. Гэтак жа не хапае гульцоў. Дзе? На ўсіх пазіцыях. Згулянасць і склад вельмі ўплываюць на гульню. Нават калі параўноўваць Брэст з такой жа сітуацыяй як у Гродне, дык яны дадалі і сталі лепш гуляць.

 

– Як вы лічыце, Павел Савіцкі ўзмоцніць “Нёман“?

– Ён та ўзмоцніць. Іншая справа, калі гэта адбудзецца. Галоўнае, каб гэта было не позна ўжо.

– Што скажыце гарадзенскім заўзятарам на развітанне?


– Дзякуй гарадзенцам, што верылі і дапамагалі. Мне былі прыемна працаваць у Гродне. Завёў сабе шмат новых сяброў і заўзятараў, якія заўсёды падтрымлівалі. Жадаю, каб каманда захавала прапіску ў Вышэйшай лізе. Спадзяюся, “Нёман” ўмацуюць пасля першага круга, і справы пойдуць добра. І галоўнае, каб расла моладзь, каб хлопцы думалі пра футбол, а не пра іншыя рэчы.