Стаўка – на мясцовых

|

Змена рулявога – з’ява ў спорце звычайная. І наўрад ці трэба было б рабіць на гэтым акцэнт, калі б не падзеі, звязаныя з камандай – 5-кратным чэмпіёнам Беларусі. «Камунальнік» у мінулым сезоне скаціўся з пастамента і нечакана апынуўся ў аўтсайдарах – на перадапошнім, сёмым месцы. Нічога падобнага ў былога базавага клубу нацыянальнай зборнай дагэтуль не было.

 

У апошнія сезоны склад «Камунальніка» абнаўляўся, але ні легіянеры, ні запрошаныя з іншых беларускіх каманд валейбалісты так і не сталі сапраўднымі лідэрамі.

 

Новы галоўны трэнер «Камунальніка» аб прычынах няўдач каманды і шляхах выхаду з крызісу сказаў так:

 

– Мне складана сёння ацэньваць рэзультаты чэмпіянату, бо ў камандзе я не быў. Але перакананы, што стаўку варта рабіць на мясцовых гульцоў. Частку з іх трэба вярнуць дахаты, таксама трэба запрасіць маладых перспектыўных валейбалістаў з дзіцяча-юнацкай спартовай школы.

 

Дырэктар СК «Камунальнік» Леанід Андрушка не хаваў праблем:

 

– Легіянеры і іншагароднія гульцы ўжо сыйшлі з каманды. Касцяк застаўся, але неабходна папаўненне. Над гэтым зараз працуем. Мы не будуем ілюзій і палічым трапленне ў наступным годзе ў чацвёрку самым моцным поспехам. Зараз канкурэнцыя ў чэмпіянаце прыкметна ўзрасла.

 

Па інф. СБ

Фото photobelta.by