Галоўныя санітарныя лекары забаранілі дзецям купацца на Юбілейцы
“Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы з 8 па 12 чэрвеня 2015 г праведзены абследаванні 398 зон рэкрэацыі, на 59 (14,8%) з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў”, – паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).
У цяперашні час абмежаваны купанне дзяцей на 6 зонах адпачынку, у тым ліку – на возеры Юбілейнае ў Гродне.