Гарадзенцаў запрашаюць на “марафон шопінгу” у Беласток

|

Сайт polsha24.com абвясціў пра акцыю “Марафон беларускага тыдня шопінгу і адпачынку ў Беластоку”.

У акцыі бяруць удзел гандлёвыя цэнтры “Auchan” і “Outlet Center”, будаўнічыя гіпермаркеты і салон асвятлення, кірмаш “Targowisko Lech”, гатэлі і партал нерухомасці.

Пасля закупак прапануецца наведаць фестываль сербскай культуры, канцэрт польскай музыкі ў Фарным касцёле, оперу або выставу лятучых мадэляў.