Паштовыя скрыні з расійскай сімволікай прадаюць у крамах

|

Самая танная расійская скрыня каштуе тут 83 тысячы рублёў, беларускі нейтральны аналаг – 99 тысяч. Пры гэтым беларуская скрыня – сапраўды нейтральная, без усялякіх упрыгожванняў, расійскія ж усе – з сімволікай, перадае тэлеканал “Белсат”.

Сітуацыя магла б здацца смешнай і нязначнай, калі б нацыянальная пошта, як і армія з грашовымі адзінкамі, не была б адной з базавых прыкмет незалежнай дзяржавы. Атрымліваецца, беларусаў прывучаюць ўжо і да расійскай пошты?

Праявы “рускага свету” былі заўважныя ў горадзе і раней. Узгадаем, напрыклад, расійскую сімволіку ў гарадзенскіх аўтобусах.

 

Фестываль славянскіх адзінаборстваў на адзін дзень прынес у Гродна “Русский мир”