Якія таямніцы хавае ў сабе Нёман?

На вялікі жаль, магчымыя знаходкі не трапляюць да археолагаў: іх ці разбіраюць рабочыя, ці вывозяць разам з пяском на паглыбленне ракi. Работы працягваюцца, і з кожным днём з ракі дастаюць ўсё больш і больш “каштоўнасцяў” для навукі і гісторыі.

 

“Твой стыль” пагутарыў з Мечыславам Супронам, гарадзенскім гісторыкам, краязнаўцам і блогерам. І вось што ён думае з нагоды чысткі ракі:

 

“Месца насупраць Старога замку – вельмі цiкавае з археалагiчнага пункту гледжання. Многiя варожыя напады, якiя зведаў замак за сваю гiсторыю, адбывалiся з боку Нёмана. Гэта і крыжацкiя напады, і шведская ваенная кампанiя. У савецкi час, калi чысцiлi русла ракi насупраць замку, былі знойдзены дзве гарматы i некалькi ядраў часоў Пауночнай вайны. А некалькi год таму, калi раку чысцiлi зноў, недалёка ад таго месца былі знойдзены снарады з тых часоў.

 

Было б добра, каб Нёман быу абследаваны вадалазамi-археолагамi, асаблiва ад чыгуначнага маста да Каложы, але, на жаль, падобны накiрунак археалагiчных даследванняў у нашай краiне не развiты”.

 

Мы прайшліся па беразе і паглядзелі, якія знаходкі бываюць:

Фота s13.ru


Былы супрацоўнік рабочай баржы Міхаіл распавядае, што знаходзілі ў Нёмане ўсё што душы заўгодна. Пачынаючы ад звычайных манет і заканчваючы шаблямі і мячамі. На пытанне, куды дзяюць гістарычныя знаходкі, ён адказаў, што нешта забiраюць, а нешта скідваюць назад у Нёман. Некалькі тон пяску, бруду і смецця, выкапанага з Нёмана, цяжка абследаваць, і часцяком усё ідзе на паглыбленне ракі.