Вядомыя гарадзенскiя блогеры. Хто яны?

14 чэрвеня па ўсім свеце адзначаецца міжнародны Дзень блогера. “Твой стыль” вырашыў знайсці самых папулярных гарадзенскіх блогераў з розных сфераў жыцця.

 

Гісторыя:

Безумоўным лідэрам з’яўляецца вядомы краязнаўца Мечыслаў Супрон.

 

align=”” alt=”Блогер Мечыслаў Супрон” width=”168″ height=”186″ > 

– Мой блог уяўляе сабой нататкі на краязнаўчую тэматыку. Тут сабраны матэрыялы з гісторыі Гародні і іншых населеных пунктаў Гарадзеншчыны. Першапачаткова блог ствараўся як “месца захавання” маіх артыкулаў, напрацовак, пазней туды пачаў змяшчаць фотаздымкі з краязнаўчых фандровак, археалагічных знаходак і старыя фотаздымкі Гародні. 

Наконт наведвання блогу – мяне асабліва не цікавіць тое, колькі чалавек заходзіць на маю старонку. Галоўнае – хто гэта, звычайна гэта гарадзенскія гісторыкі і людзі, каму не абыякава наша гісторыя.  Пасля цікавага паста заходзяць у дзень чалавек пад сотню.

Блог: supron-licvin.livejournal.com

Медыцына:

Вядомым блогерам нашага горада, які піша на тэму медыцыны, з’яўляецца дагестанскі студэнт Ібрагім Саламаў. Увесь сакрэт папулярнасці Ібрагіма заключаецца ў тым, што ён імкнецца падаваць медыцыну ў простым і даступным стылі. Пісаць Ібрагім пачаў яшчэ ў Расіі.

 

– Я вяду блогі з лагічнай назвай “Блог Ібрагіма” альбо, кажучы коратка і больш па-інтэрнетаўскі, ibrablog. Пішу я пра медыцыну (артыкулы, “пазнакі студэнта-медыка”), тэхналогіі, кнігі і нешта дзённікавае (пасты з пазнакамі “неразборлівы почырк”). Акрамя гэтага пішу нешта творчае (вершы, апавяданні з пазнакамі “творчасць”). Пішу гэтак жа пра ўсё што бачу, але гэта ўжо ў iнстаграме.

 

У галоўным блогу ў мяне больш за 70 чытачоў. Ад галоўнага блога сеткай, як павуцінне або шчупальцы, адыходзяць паблік ў ВК (Вконтакте) і фэйсбуку. У першым у мяне больш за 2000 тыс. падпісчыкаў, у другім 90. Але ў паблік ВК жывых чытачоў нашмат менш – прыкладна 300-400. Далей тамблер і гугл+, якія стварыў проста так. І пасля самы важны гулец – гэта твітэр з 1200 і большай колькасцю рэальных чытачоў. Мабыць, твітэр стаіць нароўні з галоўным блогам. Там я публікую добрыя артыкулы пра медыцыну, навуковыя адкрыцці і пра жыццё простага студэнта-медыка дагестанца, які вучыцца ў Гродне. Iнстаграм такі ж, толькі з той толькі розніцай, што публікую я ў ім добрыя фотаздымкі Гродна, без навукі з рэдкай медыцынай. Больш за ўсё ў iнстаграме – гэта прыгажосці, тое што бачу ў асяроддзі – горад, вуліцы, прырода, людзі, сітуацыі, натхненне.

 

У галоўны блог кожны дзень заходзіць у сярэднім 150 чалавек. Ці мала? Можа быць і так, але мне важна, каб чыталі мяне толькі шчыра. Ды і пішу я ў апошні час раз у паўтара тыдні.

Блог:  ibragima.blogspot.cz

Спорт:


На спартыўныя тэмы ў нас піша вядомая дзяўчына нашага горада Воля Трафiмовiч, яшчэ вядомая як Lambretta. На дадзены момант Воля з’яўляецца супрацоўнікам ФК Нёман. У сваім блогу яна піша не толькі пра гарадзенскую каманду, але і аб розных выездах і паездках на спартыўныя мерапрыемствы ў розныя краіны свету.

 

 

– Пачалося з таго, што прыйшоў час камусьці пісаць справаздачы з футбольных выездаў, выбар упаў на мяне і каб усе справаздачы не зніклі ў нябыт, вырашыла завесці блог і ўсё захоўваць у адным месцы. Пазней пачаліся вандроўкі і паездкі па Еўропе, і пакінуць без увагу такія значныя падзеі ў жыцці было б няправільна, таму стала апісваць. Зараз гэта як абавязковая працэдура: з’ездзіла кудысьцi – трэба напісаць, ці то гэта проста паездка на два дні ў Варшаву або тыднёвы тур па Балканам.

Адсоткаў на 80 – гэта справаздачы з паездак, падарожжаў і футбольных выездаў. Астатняя частка фотаздымкi з матчаў, зараз іх вяду ў спартыўным блогу на сайце Нёмана.

Блог: lambretta.livejournal.com

Гумар:

Пранкi дабраліся і да Гродна. На дадзены момант па праглядам безумоўнымі лідэрамі ў гэтым відзе з’яўляюцца хлопцы з блога Ikar Production Жэня і Аляксей.

 

Жэня распавядае, што ўсё пачалося з праглядаў розных блогераў на Ютубе.

 

 

– Я падумаў, а чаму ў нас не можа быць падобнага. Так з’явіўся праект “What i think about?” (Што я думаю пра?), у якім я пачаў расказваць сваё меркаванне наконт той ці іншай сітуацыі. Праз месяц да мяне далучыўся Лёша. Неўзабаве стаў папулярны пранк-рух ва ўсім свеце, і мы вырашылі паспрабаваць у гэтым кірунку. Нейкiя iдэі мы прыдумляем самі, нейкія бярэм у замежных пранкераў. Але мы не проста забіраем ідэю, мы прыносім ў яе нешта сваё і стараемся зрабіць смяшней і лепш. Ёсць расійскія пранкеры “вджобыватели”. Яны, напрыклад, бяруць ідэі заходніх пранкаў і правяраюць у расійскіх рэаліях. Калі мы бярэм чые-небудзь ідэі, мы правяраем іх у беларускіх. Нам цікава як адрэагуюць людзі.

 

Зарэгістраваўся на ютубе я ў 2012 годзе. Але спачатку я заліваў туды відэа сваіх фокусаў – захапляўся імі. Але неўзабаве закінуў і канал проста “валяўся”. Зараз на канале 1015 падпісчыкаў, прыблізна 87.000 праглядаў. За апошнія 28 дзён на канал падпісалася 470 чалавек і дадалося 36.000 праглядаў. Гэта значыць, канал пайшоў у гару менавіта пасля пранкаў. На самой справе мы разумеем, што гэта вельмі маленькія лічбы для Беларусі, а для ютуба рускамоўнага, а тым больш для ўсяго ютуба – мізэрныя і нязначныя. Але мы будзем старацца рабіць кантэнт ўсё лепш і лепш, развівацца, прыдумляць свае ідэі і радаваць нашых гледачоў.

 

Мэта – гэта атрымаць ўсмешку на твары пасля прагляду нашага роліка. Гэта ні з чым непараўнальная ўзнагарода за нашу працу.

Блог:  www.youtube.com/user/IkarProductions


Мастацтва:

Блог называецца “Мы Жывём пакуль любім”, мае духоўна-культурную накіраванасць. Там Аліса Шэрэр публікуе інфармацыю пра мастацтва, літаратуру, пра сучасныя сацыяльныя працэсы i грамадскія аб’яднання і г.д.

 

– У блогу я распавядаю пра тое, што адбываецца са мной і вакол мяне. Гэта як эсэ пра свет, дзе ўсе прапушчана праз маё ўспрыманне. Многія запісы з майго блога займаюць верхнія радкі ў пошукавіках Google і Яндэкс, менавіта таму колькасць наведвальнікаў у дзень можа складаць 1000 і больш. Аднак мае пастаянныя чытачы гэта 50-100 чалавек. На дадзены момант (з дня заснавання красавіку 2011) лічыльнік AKAВITA налічвае больш за 110 тысяч чалавек. Блог – гэта тое, як я бачу свет, што мяне цікавіць. Мабыць, стварала я яго для самавыяўлення, каб падзяліцца з людзьмі, знаёмымі і незнаёмымі, цікавай, карыснай і новай інфармацыяй.

Блог: msalisa.ru

Канешне, гэты спіс гарадзенскіх блогераў далёка не поўны. Калі вы таксама вядзеце свой блог ці чытаеце цікавых асоб з Гродна і Гарадзеншчыны – пішыце ў каментарах!