Стары замак раскрывае таямніцы гісторыі
Археолагі выкапалі каля чатырох метраў у глыбіню, але і гэтага не хапіла, каб знайсці падмурак сцяны. Тэрыторыя даследавання станавілася менш і капаць было небяспечна.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Але, як распавядаюць археолагі, і па гэтай праведзенай працы можна рабіць высновы:
Ніжнія шэрагі велізарных камянёў – гэта яшчэ сцяна, закладзеная ў часы Вітаўта (канец XIV – пачатак XV стагоддзяў). Верхні шэраг ужо з белай вапнай – гэта, магчыма, першая рэстаўрацыя сцяны Вітаўта. Рэстаўрацыяй тады займаўся Санці Гучы (XVI стагоддзе). Ужо бліжэй да верху вялікія камяні з цаглінамі – польская рэканструкцыя 1937 года.
Гэтак жа археолагамі быў знойдзены пласт пажарышча, менавіта ў тым месцы быў знойдзены і кавалак бронзавай гарматы (прыблізна XVII стагоддзе). А калі спусціцца яшчэ ніжэй, можна заўважыць яшчэ 20-сантыметровы пласт пажару, які быў у XIV стагоддзі.
Сваім меркаваннем з “Тваім стылем” наконт даследванняў падзяліўся гісторык Андрэй Чарнякевіч:
– Тое, што ўжо зроблена, ўражвае. Фактычна аказалася, што Замак – уязная вежа, якая уяўляе сабой спалучэнне настолькі розных эпох і стыляў, што нават высвятліць дзе скончваецца адна і пачынаецца іншая – вельмі складана. Напрыклад, “брама Баторыя” хаваецца пад цэглай царскіх часоў. Пры гэтым спыніцца на нейкай адной эпохе вельмі складана, амаль немагчыма. Затое гэтыя працы дазволілі заглянуць літаральна ў глыбіню стагоддзяў, яшчэ раз даводзячы, як мала мы ведаем (напрыклад, верагодна, што сеняшняя ўяздная вежа ў XIV стагоддзі была зусім на іншым месцы). Шмат што з папярэдніх высноваў, якія даўно існуюць як непахісныя ісціны, сення ўжо варта пераглядаць.
Хацелася б асобна сказаць дзякуй археолагу, якая паспела зрабіць проста тытанічную працу. Зараз Замак патрабуе толькі аднаго – даклданага і грунтоўнага аналізу ужо зробленых знаходак. Вельмі б хацелася, каб самі даследчыкі ад перашай асобы распавялі ўсім зацікаўленнным і проста – аматарам мінулага пра тое, як яны бачаць будучыні Замка.