Абітурыенты, хто куды?

Карэспандэнт “Твайго стыля” пагутарыў з некалькімі абітурыентамі і даведаўся, куды і навошта яны збіраюцца паступаць.

 

Андрэй:

– Школу я скончыў у 2014 годзе. Адразу паступаць не рашыўся, бо не ведаў куды падаваць дакументы. Варыянты былі як з арміяй, так і з вучобай. За год абдумаў і падцягнуў веды, цяпер ведаю, куды дакладна паступаць – гэта БІП.

 

Марына:

– Я адвучылася тры гады ў каледжы мастацтваў. Зараз вырашыла паспрабаваць паступіць ва ўніверсітэт Культуры, бо хачу далей прасоўвацца ў гэтым кірунку. Абрала журналістыку, паглядзім, што з гэтага выйдзе.

 

Анжаліка:

– Пасля доўгіх гадоў вучобы ў гандлёвым каледжы хачу паступіць ва ўніверсітэт. Для гэтага трэба здаць добра тэставанне. Калі ўсё атрымаецца, то буду спрабаваць ў наш універсітэт імя Янкі Купалы на юрыдычны факультэт. Чаму? Ўсё таму што хачу працаваць у дзяржаўнай структуры.

 

Таццяна:

– Паступаць не хачу, бо не бачу ў беларускай адукацыі сэнсу. Я вучылася, а пасля кінула вучобу, бо хацела паглядзець свет. Вярнулася, і бацькі зноў мяне прымушаюць паступаць. Але навошта? Зараз столькі маладых выпускнікоў універсітэтаў сядзяць без працы або працуюць грузчыкамі і касірамі. Для гэтага трэба вучыцца? Асабіста я прыйшла на тэставанне для галачкі, для бацькоў. Не рыхтуюся і рыхтавацца не буду. Паглядзіце на краіны Захаду, пасля школы моладзі даюць год паездзіць па свеце. Менавіта ў падарожжы ў іх нараджаюцца ідэі, кім і дзе яны сябе бачаць. У нас жа ў краіне ўсё наадварот.

 

А вось Абуджу, Агiна і Уiнда прыехалі ў Гродна з Нігерыі і хочуць паступіць у Медыцынскі універсітэт. Ужо каля 6 месяцаў яны ў Беларусі вывучаюць рускую мову на падрыхтоўчых курсах. Веды, атрыманыя за гэты час, яны прыменяць на экзаменах ва ўніверсітэт.

Глядзiце таксама, што кажуць выпускнiкi:

 

Лепшыя гарадзенскія выпускнікі атрымалі медалі на набярэжнай Нёмана