“Не апазнаць, бо жэтоны пустыя”: на Фолюшы перапахаваюць парэшткі 1500 салдат

Салдаты 52-га асобнага пошукавага батальёна ўжо даўно даследуюць тэрыторыю, дзе размяшчаўся канцлагер Шталаг № 324. Каля 18 тысяч чалавек, якія прайшлі праз яго, лічацца загінулымі. За ўвесь час правядзення пошукавых работ удалося вызначыць прозвішчы звыш 700 салдат, якія раней лiчылicя знікнуўшымі.

За час раскопак з 2007 года эксгумавалі 2952 астанка, 1452 з якіх пахаваныя на гарадскіх могілках у Аульсе.

 

За цяперашні сезон ўдалося эксгумаваць усяго 150. Знойдзена 3 жэтона ваеннапалонных і медальён чырвонаармейца.

 

– Знаходзяць шмат жэтонаў, але, на жаль, яны пустыя. У салдатаў было павер’е: калі пакласці свае дадзеныя ў капсулу, то абавязкова памрэш. Вось з-за такога павер’я практычна неральным апазнаць салдат, – распавёў “Твайму стылю” былы вайсковец пошукавага атрада.

 

Гістарычная даведка:

Канцлагер Шталаг №324 дзейнічаў з ліпеня 1941 года па восень 1942 г. Ён размяшчаўся на плошчы каля 50 гектараў. На ўскраіне былога ваеннага гарадка Фолюш калючым дротам быў абгароджаны ўчастак поля і лесу, які стаў магілай для некалькіх дзесяткаў тысяч байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія памерлi ад ран, голаду і хвароб, а таксама ад рук фашысцкіх катаў. У лагеры палонныя выкапалі 96 паўзямлянак, кожная памерам 6х25 метраў і вышынёй 3 метра.

У мінулым годзе ў Гродна прыехала жанчына з Сахаліна, каб пакланіцца магіле свайго дзеда. Ёй з дапамогай нямецкага архіва ўдалося даведацца пра месца гібелі сваяка.