Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 19-21 чэрвеня
БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ МАСТАЦТВА
Калі: з 18 чэрвеня да 20 ліпеня
У Сенатарскай зале Новага замка адкрылася выстава Музея і Асяродка Беларускай Культуры ў Гайнаўцы “Беларускі алфавіт мастацтва”. На выставе прадстаўлены жывапісныя палотны і графічныя творы, створаныя беларускімі мастакамі, якія жывуць і працуюць на Беласточчыне.
Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
КаНЦэРТ Гурта PORT MONE
Калі: 19 чэрвеня, 19.00
Канцэрт інструментальнага трыа з Мінску. Калектыў выкарыстоўвае сродкі розных музычных традыцый: акадэмічная музыка, мінімалізм, нойз, фольк, эксперыментальная электронная музыка.
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 60 тыс., 70 тыс., 80 тыс.
Спектакль “Выпадковая смерць анархіста”
Калі: 19 чэрвеня, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 тыс.
П’еса Нобелеўскага лаўрэата Дарыа Фо ўздымае пытанні адносін дзяржавы, у асаблівасці яе рэпрэсіўных структур, і звычайных грамадзян. Гэта інтэлектуальная камедыя для тых, хто хаця б трошку разбіраецца ў палітыцы. Акрамя таго варта адзначыць прывабную сцэнаграфію і касцюмы, якія выдатна ілюструюць 70-я гады мінулага стагоддзя.
КаНЦэРТ THE FISH DESSERT
Калі: 19 чэрвеня, 22.00
Штотыднёвы канцэрт ад кавер-бэнда The Fish Dessert.
Дзе: кафэ-клуб “Чэмпі”, вул. Антонава, 29
За колькі: уваход вольны
ФЕСТыВАЛЬ НяМОГа КіНО і Сучаснай МУЗЫКі “КиНЕМО”
Калі: 19, 20 і 21 чэрвеня, 22.00
Нямое кіно, жывая музыка і свежаепаветра гэта формула фестывалю “Кинемо”. У дворыку Музея гісторыі рэлігіі можна будзе пабачыць еўрапейскую, амерыканскую і савецкую чорна-белую класіку ў суправаджэнні сучаснай беларускай музыкі.
Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16
За колькі: 40 тыс.
Канцэрт BEACH BOOGIE BAND
Калі: 20 чэрвеня, 22.00
Штотыднёвы вечар хітоў рускага і замежнага року ад BEACH BOOGIE BAND.
Дзе: кафэ-клуб “Чэмпі”, вул. Антонава, 29
За колькі: уваход вольны
Монаспектакль “Маналог”
Калі: 21 чэрвеня, 19.00
“Маналог” – вечар песень, рамансаў і паэзіі. Гэта музычна-паэтычны аповед жанчыны пра жанчыну. Кожная песня або раманс ўяўляе сабой міні спектакль са сваім скончаным сюжэтам.
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 50 тыс.
Для тых, каму мала будзе “Кінемо”, наступны тыдзень рыхтуе кінапаказы міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека DocuDays UA.
Калі: 22-25 чэрвеня у 19.00
Гісторыя Docudays UA налічвае 12 год. Ад 2006 году фестываль – чалец Сеткі фестывалей пра правы чалавека Human RightsFilm Network (HRFN). Традыцыйна Docudays UA адбываецца ў апошні тыдзень сакавіка ў кіеўскім Доме кіно. Пасля фільмы фестывалю вандруюць па іншых гарадах Украіны.
У другі раз дакументальнае кіно Docudays UA прыедзе ў Гродна.
Дзе: вул. Будзёнага, 48а, кіназала Генеральнага консульства РП у Гродна
За колькі: уваход вольны