“Вiткавiцэ”: знаёмімся з другiм супернiкам “Нёмана” у Лізе чэмпіёнаў

|

Чытайце пра першага суперніка гарадзенцаў у Лізе Чэмпіёнаў – нямецкі «Адлер» з горада Мангейм.

 

У мінулым годзе астраўскi “Вiткавiцэ” фінішаваў у Экстралізе чэшскага чэмпіянату на восьмым месцы. У гэтым годзе каманда з Астравы вылятае ў першым жа раўндзе плэй-оф.

Дарэчы, цяперашні настаўнік “Нёмана” Мілаш Голань добра знаёмы з чэшскім клубам – у якасці гульца Голань правёў у структуры “Вiткавiцэ”  сем сезонаў. Таксама чэшскі спецыяліст займаў пасаду асістэнта галоўнага трэнера астраўскага клуба з 2004 па 2007 гг.

 

“Вiткавiцэ Стыл” з нядаўніх часоў гуляе на рэканструяванай CEZ Arena (былы “Палац Культуры Спорту Астрава-Вiткавiцэ).

align=”” width=”515″ height=”386″ >

Клуб быў заснаваны ў 1928 годзе. “Вiткавiцэ” былі чэмпіёнамі Чэхаславакіі ў 1951-52 і 1980-81 сезонаў. З сезону 2005-06 клуб гуляе з імем “Вітковіце Стыл” (дадалася назва мясцовай машынабудаўнічай кампаніі).

 

Пасля лёсавання Лігі Чэмпіёнаў Пётр Гусiчка, генеральны менеджэр чэжскага клуб, падзяліўся меркаваннем аб беларускiм хакеi:

-Беларускі хакей вядомы, у першую чаргу, па поспехах Любаміра Паковіча ў мінскім “Дынама”. Акрамя таго, я ведаю, што дзяржава надае вялікую ўвагу развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі. Я не сумняваюся, што нас чакае цікавае і напружанае супрацьстаянне з “Нёманам”, таму з нецярпеннем чакаю пачатку сезона.

 

Уладзімір Кульбіцкі – гарадзенскi спартовы агляднiк:

– “Вiткавiцэ” – больш рэальны варыянт, каб паразважаць пра набраныя ачкi. У папярэднім сезоне чэхі нават не трапілі ў плэй-оф.  Ужо не ведаю, ці верыць у прыкметы, але арэна ў Астраве цалкам сабе ўдалая для беларусаў. Чэмпіянат свету ў траўні ўжо даказаў гэта. Магчыма, і матч Лігі Чэмпіёнаў пацвердзіць гэтую думку.


Я лічу, галоўнае, што “Нёман” павінен вынесці з гэтага еўрапейскага турнэ каласальны вопыт. У арганізацыі матчаў, працы з гледачом. Кіраўнікі клуба проста абавязаны паклапаціцца аб тым, каб гэты розыгрыш стаў не проста чатырма матчамі – згулялі і забыліся. Трэба гэтыя матчы выкарыстоўваць як плацдарм для далейшага развіцця клуба. Такая знакавая падзея не можа не даць штуршок у плане цікавасці да каманды, у цэлым да хакея ў Гродне. Ну, а куды гэта ўсё накіраваць – усё ў руках ўлады.

Сяргей Юдзiн – гарадзенскi спартовы агляднiк:

 

– Дарэчы, на чэхаў адмысловая матывацыя, забяспечаная блізкім знаёмствам, будзе ў нашага галоўкома-пачаткоўца Мілаша Голаня. Хоць тут усё ўмоўна, выбіраць розныя матывацыйны ўзроўні Ліга Чэмпіёнаў не дазволіць.


У любым выпадку, жнівень стане сур’ёзным выпрабаваннем для гарадзенскай каманды, да якога неабходна падысці максімальна адказна. На нас будуць глядзець не толькі ў Беларусі, але і ў блізкім замежжы. А тое, як мы сябе праявім, будзе паказчыкам развіцця беларускага хакея на ўзроўні Еўропы, а таксама дапаможа пры добрым выступе зарабіць грошай (а ў нашых умовах гэта вельмі важна) і прыцягнуць спонсараў. Магчыма, нават з-за мяжы, бо прывабны праект – паспяховы праект.

 
З “Вiткавiцэ” “Нёман” сустрэнецца 30 жніўня ў 19.00. Матч пройдзе ў Гродне ў Лядовым палацы спорту.

 

Фота www.hc-vitkovice.cz