Надвор’е на выходныя: воблачна, без ападкаў
Субота, 20 чэрвеня. На працягу ўсяго дня неба будзе пакрыта аблокамі. Без ападкаў. Раніцай тэмпература буде вагацца ў раёне +9° – +13°, днём паветра прагрэецца да +19° – +21°, вечарам – +16°. Ціск на працягу дня будзе трымацца на атметцы 747 мм. У ноч на суботу магчымы дождж, тэмпература +13°.
Народны прагноз надвор’я. Для нашых продкаў надвор’е гэтага дня мела вялікае значэнне: калі яно цёплае, яснае, то ўраджай жыта будзе добры, зерне буйное і поўнае; калі будзе дождж – збожжа будзе дрэннае, худое. У ранейшыя часы прыслухоўваліся да лесу: перад навальніцай ён прыціхае. Сачылі і за самім громам: калі доўга грыміць – будзе град.
Нядзеля, 21 чэрвеня. Аблокі будуць хаваць неба ўвесь час, днём ненадоўга знікнуць, каб ўвечары зноў заняць сваё ранейшае месца. Без ападкаў.
Ноч: +12°
Раніца: +14°
Дзень: +18°
Вечар: +17°
Ціск на працягу дня: 748 мм
Народны прагноз надвор’я. З гэтага дня надыходзіць пара летніх навальніц. Даўно заўважылі, калі падчас навальніцы чуюцца грымоты, то варта чакаць зацяжной непагадзі. Таксама ў гэты дзень звярталі ўвагу на расу: калі шмат расы, то ўраджай будзе добрым. 21-22 чэрвеня – дзень летняга сонцастаяння.