У цэнтры Гродна з’явіўся сонечны гадзіннік (фотафакт)
Гадзіннік складаецца з металічнай стрэлкі ды лічбаў, размешчаных па колу на кветніку. Лічбы, праўда, яшчэ не ўсталяваныя – для гэтага патрэбна яснае надвор’е. Затое сотні белых і чырвоных бегоніяў на імправізаваным цыферблаце высаджваюць ужо зараз.
Па іроніі лёсу падчас усталювання стрэлкі гадзінніка ліў дождж, а неба было зацягнута хмарамі. Затое кветкам з цыферблату такое надвор’е дакладна прыйшлося «да душы» – значыць, дакладна прыжывуцца.
Фота Вольгі Мілавай