Майкі з Пуціным на гродзенскай “Кароне” (фотафакт)

|

У СМІ нядаўна ўжо праходзіла інфармацыя пра з’яўленне “пуцінскіх” маек на Паўднёвым рынку ў Гродне. Гэтым разам сігнал паступіў з “Кароны”.

 

Ужо на падыходах бачна, што латок завалены выключна расейскай прадукцыяй. Майкі “Сделан в СССР” або з партрэтам Данілы Багрова з “Брата-2” здалёк кідаюцца ў вочы. Тут жа майка “Все путем” з партрэтам расейскага лідэра ў чорных акулярах…

 

Прадавачка кажа, што такія майкі карыстаюцца папулярнасцю, таму і застаюцца толькі вялікія памеры. Маек з партрэтамі лідэраў любой іншай краіны на гандлёвай кропцы не аказалася. У сферы візуалізацыі сваіх партрэтаў на вопратцы Пуцін упэўнена трымае манаполію на беларускім рынку.

Фота Вольгі Мілавай