“Port Mone” выступіў у Гарадзенскім тэатры лялек

 

 

 

 Гурт “Port Mone” завітаў у Гродна, каб прадставіць творы са свайго новага альбома – “Thou”. Гарадзенцы на дзве гадзіны паглыбіліся ў свет дзівосных гукаў і музычнай гармоніі.

 

 

 

Сайт experty.by  ацанілі “Thou” як “Альбом года”, “Лепшы інструментальны альбом” і “Прыз вялікага журы”, а калектыў атрымаў узнагароду як “Гурт года”.

Гурт існуе з 2006 года. Музыкі выкарыстоўваюць розныя музычныя традыцыі – ад акадэмічнай музыкі да нойза. Удзельнікі гурта граюць на акардэоне, бас-гітары і перкусіі. Для сваіх інструментаў яны выкарыстоўваюць даволі незвычайную тэхніку выканання.

 

 

 

Чытайце таксама  інтэрв’ю з лідарам гурта на  “Тваім Стылі”.